Перайсці да зместу

Помнік Юзафу Панятоўскаму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Юзафу Панятоўскаму
52°14′34″ пн. ш. 21°00′56″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Бертэль Торвальдсен
Дата заснавання 1826, 1827 і 1832
Матэрыял бронза і мармур
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік князю Юзафу Панятоўскаму ў Варшаве — праца дацкага скульптара Бертэля Торвальдсена. Манумент быў замоўлены ў 1817 годзе. У 1829 годзе ў Варшаве была створана мадэль помніка. Скульптура была адліта з бронзы ў 1832 годзе, аднак з прычыны рэпрэсій пасля паўстання 1830—1831 гадоў не магла быць усталявана паводле ранейшых планаў перад Палацам намесніка.

Помнік Юзафу Панятоўскаму ў Гомелі, 1922 г.
Помнік князю Юзафу Панятоўскаму ў Варшаве

Манумент быў канфіскаваны і ў разабраным стане перавезены ў Новагеоргіеўскую крэпасць (Модлін). У 1840-х гадах помнік быў падораны Мікалаем I Івану Фёдаравічу Паскевічу, вывезены ў Дэмблін (Івангарад) і, нарэшце, у Гомель, дзе ён быў усталяваны ля палаца Паскевіча.

Манумент быў вернуты ў Польшчу ў 1922 годзе ў адпаведнасці з Рыжскім дагаворам. У 1923 годзе быў усталяваны ў двары каралеўскага палаца перад каланадай Саксонскага палаца і магілай Невядомага салдата. Пасля прыгнечання Варшаўскага паўстання быў падарваны 19 снежня 1944 года.

Новую адліўку скульптуры, створаную 19481951 па мадэлі, якая захавалася ў музеі Торвальдсена ў Капенгагене, падарыў Польшчы дацкі ўрад. Яна была ўсталявана перад Старой Аранжарэяй у Лазенкоўскім парку, а з 1965 года — перад Палацам намесніка, цяпер рэзідэнцыяй прэзідэнта Польшчы.

Торвальдсен адлюстраваў князя Панятоўскага на кані, як на антычным мануменце Марка Аўрэлія на рымскім Капітоліі. Помнік не спадабаўся жыхарам Варшавы, з прычыны таго, што князь быў апрануты ў рымскі, антычны строй замест рыцарскіх даспехаў.

  • Hanna Kotkowska-Bareja, Pomnik Poniatowskiego, Wydawnictwo PWN, Warszawa 1971
  • Сокол К. Г. Монументальные памятники Российской империи: Каталог. М.: Вагриус Плюс, 2006.